Вада – наш сябар. Не ператворым яе ў ворага

Акунуцца ў халаднаватую ваду і паляжаць на беразе – адзін з самых папулярных відаў адпачынку ў спякоту. Як правіла, у цёплыя выхадныя дні пляжы перапоўненыя адпачывальнікамі. І па статыстыцы ў гэты ж час узрастае рызыка гібелі людзей на вадзе. Што ж зрабіць, каб паход да вадаёма не скончыўся трагедыяй і жудаснымі ўспамінамі?

Па-першае, трэба падрыхтавацца самім. Па-другое, правесці прафілактычную размову з дзецьмі.

Праводзячы час на беразе ракі ці возера, неабходна быць гатовым да любых нечаканасцей. Калі вы адпачываеце каля вады, то дно вадаёма павінна быць чыстым і неглыбокім, без карчакоў, водарасцяў і глею. Паглядзіце, ці няма на беразе бітага шкла, вострых камянёў і іншых небяспечных прадметаў.

Размяшчайцеся ў цені, пазбягаючы прамых сонечных прамянёў, абавязкова надзеньце галаўны ўбор.

Назірайце за сваімі дзецьмі. Калі яны гуляюць на беразе, не выпускайце іх з выгляду. Не дазваляйце ныраць з “тарзанак” або з берага і старайцеся спыняць усялякія свавольствы на вадзе. Папярэдзьце, што плаваць можна толькі ў спецыяльна абсталяваных месцах, непадалёку ад берага. Не адпускайце іх адных у ваду. Растлумачце, як бяспечна сябе паводзіць на вадзе і што рабіць, калі нехта пачаў тануць. Навучыце дзіця выклікаць ратавальнікаў па тэлефоне 101 або 112, калі яны заўважаць, што хтосьці тоне.

Будзьце асцярожныя і памятайце гэтыя правілы, бо, вядома, што прыклад бацькоў заўсёды лепш за ўсялякія словы.

Кацярына ЛЮБІВАЯ,

інспектар ГПіУГ РАНС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *