Ліза і яе фарбы

З дзявяцікласніцай СШ № 2 Лізай ЗАЙЦАВАЙ аўтар гэтых радкоў пазнаёмілася на выставе жывапісу вучняў ДШМ у раённым мастацкім музеі. Яе работы, выкананыя алейнымі фарбамі, асабліва выдзяляліся на фоне іншых.

лиза1

Маляваннем дзяўчынка пачала захапляцца з ранняга дзяцінства і з алоўкамі ды фарбамі пасябравала надоўга. Талент яе не застаўся незаўважаным бацькамі. Асаблівую ролю сыграла, вядома ж, маці. Менавіта яна адвяла маленькую Лізу ў дзіцячую школу мастацтваў, і зараз яна першая, каму дачка паказвае свае пейзажы і нацюрморты. Кожнае лета Ліза праводзіць у бабулі, Лідзіі ЗАЙЦАВАЙ, якая жыве ў Вялікім Кудзіне. Прыгажосць гэтых мясцін асабліва натхняе на творчаць, і колькасць новых работ няспынна расце.

– Абавязкова звяжу сваё будучае з творчасцю, – адзначае Лізавета. – І паступаць планую ў Магілёўскі каледж мастацтваў.

У хуткім часе настаўніца па класе жывапісу ДШМ Лілія ВОЙЛАКАВА разам з юнай мастачкай плануюць арганізаваць першую персанальную выставу яе работ.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *