Абгон скончыўся трагедыяй

6 жніўня на выездзе з аг. Вішоў адбылося ДТЗ са смяротным сыходам.

Жыхар Магілёва кіраваў аўтамабілем “Рэно”. Падчас абгону трактара не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з сельскагаспадарчай тэхнікай. У выніку, адзін пасажыр загінуў на месцы, другі з траўмамі шпіталізаваны.

Каля вёскі Лямніца адбылося яшчэ адно непрыемнае здарэнне.

Вадзіцель аўтамабіля МАЗ перавозіў у прычэпе рулоны з саломай і зачапіў лінію электраперадачы. У выніку, аўтамабіль і яго груз згарэлі.

Супрацоўнікі АДАІ РАУС у чарговы раз нагадваюць вадзіцелям праяўляць павышаную ўвагу і асцярожнасць падчас руху.

Максім КУНДАЛЕЎ,

начальнік АДАІ РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *