Будзьце асцярожныя ў спякоту

Гарачае надворе небяспечнае для чалавека цеплавым пераграваннем і можа прывесці да абязводжвання арганізма, развіцця сонечнага і цеплавога ўдараў, абвастрэння сардэчнасасудзiстых захворванняў.

Старайцеся як мага менш знаходзіцца пад прамымі сонечнымі прамянямі. Калі гэта непазбежна, абавязкова надзеньце на галаву капялюш або скарыстайцеся парасонам.

Памятайце, што з 12 да 16 гадзін сонца найбольш актыўнае. У гэты час пажадана абараніць усе ўчасткі цела ад патраплення на яго прамых сонечных прамянёў. Выкарыстоўвайце закрытае адзенне і сонцаахоўныя крэмы.

Не ўжывайце алкаголь. У спёку яго дзеянне ўзмацняецца, арганізм становіцца больш адчувальным да павышанай тэмпературы.

Старайцеся піць як мага больш вадкасці.

Не купляйце прадукты харчавання з рук – пры высокай тэмпературы бактэрыі размнажаюцца вельмі хутка, што можа прывесці да цяжкіх атручванняў пры няправільным захоўванні прадуктаў.

Не займайцеся актыўным спортам пры тэмпературы вышэй за +25°.

Памятайце, што асаблівай рызыцы ў гарачае надвор’е падвяргаюцца дзеці і пажылыя людзі.

Старайцеся захоўваць эмацыянальны спакой, бо любое пераўзбуджэнне ўзмацняе рызыку ўзнікнення цеплавога або сонечнага ўдараў.

Варта па магчымасці абмежаваць працяглыя паездкі на аўтамабілі. Калі такой магчымасці няма, будзьце максімальна ўважлівымі на дарозе, бо падчас спякоты можа пагоршыцца самаадчуванне.

                                 Кацярына ЛЮБІВАЯ,

                                 інспектар ГПіУГ РАНС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *