Памятаем пра сваіх
7 жніўня адзначыў свой юбілейны дзень нараджэння ветэран аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь старшына міліцыі ў адстаўцы Уладзімір Карпухін. Яму споўнілася 65 гадоў.
Імянінніка са знамянальнай датай павіншавалі супрацоўнікі аддзялення Дэпартамента аховы і старшыня савета ветэранаў Аляксандр Дзяткоў.
Уладзімір Васільевіч з’яўляецца ўдзельнікам ваенных дзеянняў у Афганістане. Вярнуўшыся адтуль, праходзіў службу ў Вільнюсе. Скончыўшы міліцэйскую школу з адзнакай, быў камандзірам аддзялення па ахове банка. Ужо 25 гадоў ветэран знаходзіцца на заслужаным адпачынку, аднак, увесь гэты час ён з’яўляецца актыўным удзельнікам знакавых мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў раёне. Піша вершы, песні, сам іх выконвае.
Дзмітрый ЦІХАНАЎ.
Фота аўтара.