Песня аб малой радзіме

Песня

аб малой радзіме

У кожнага з нас ёсць свой

родны куточак,

Што сэрцу так мілы

і так дарагі,

Дзе ты нарадзіўся,

і першыя крокі

Зрабіў там на роднай зямлі.

 ПРЫПЕЎ:

Малая радзіма,

малая радзіма!

Калыскай для нас ты была.

На працу, на подзвіг

заўсёды натхняла,

Дарогу ў жыццё нам дала. }

2 разы.

З дзяцінства ты чуў сваю

родную мову,

Тут з даўніх часоў нашы

продкі жылі,

Не раз баранілі ад ворагаў

лютых,

Жыццё за свой край аддалі.

 ПРЫПЕЎ.

Квітней жа на шчасце,

на радасць усім нам,

Радзіма любімая,

родны наш кут!

Каб людзі жылі,

горкай долі не зналі,

Не ведалі страху пакут.

ПРЫПЕЎ.

Мікола МЯЦЕЛІЦА

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *