З 30 ліпеня па 5 жніўня праваахоўнікі склалі 23 адміністрацыйныя пратаколы

Па інфармацыі начальніка штаба РАУС Дзмітрыя ІГНАТОВІЧА, з 30 ліпеня па 5 жніўня праваахоўнікі склалі 23 адміністрацыйныя пратаколы, у тым ліку за знаходжанне ў грамадскіх месцах у стане алкагольнага ап’янення – 6, дробнае хуліганства – 6, сямейны скандал – 7, непадпарадкаванне  – 1, дробны крадзёж – 2, ілжывы выклік – 1.

Нож…вінаваты?!  Жыхар аг. Свяцілавічы пагражаў нажом сваёй сужыцельцы. Напалоханая жанчына патэлефанавала ў міліцыю.

У РАУС з павіннай звярнуўся жыхар в. Вугольшчына, які прызнаўся, што пасварыўся з аднавяскоўцам і нанёс яму некалькі нажавых удараў.

Хацеў правучыць? Жыхарка Адверніцы патэлефанавала ў дзяжурную службу РАУС і паведаміла, што знаёмы мужчына абліў бензінам яе аўто і хоча падпаліць. У адносінах да падпальшчыка ўзбуджана крымінальная справа.

Засталася без фільма. Жыхарка Бялынічаў паскардзілася праваахоўнікам, што яе пляменніца наўмысна схавала пульт ад тэлевізара, з-за чаго жанчына не можа паглядзець любімыя тэлеперадачы.

Крадзенае паліва. 1 жніўня супрацоўнікі АДАІ РАУС зарэгістравалі два выпадкі крадзяжу дызпаліва. Механізатарам, у якіх выявілі падфарбаваную салярку, выдадзены адміністрацыйныя пратаколы.

“Адпачылі”. Невядомыя “пагаспадарылі” на гарадскім пляжы паблізу вуліцы Садовая райцэнтра. Вандалы спалілі 4 драўляныя лежакі і 2 лаўкі, якія знаходзіліся на балансе БУКП “Жылкамгас”. Праверку праводзіць АКВ.

Ганна КАВАЛЁВА.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *