Жніво 2018 года набліжаецца да свайго завяршэння

Жніво 2018 года набліжаецца да свайго лагічнага завяршэння. У гаспадарках пачынаюць ацэньваць вагу хлебнага каравая, а значыць, і ставяць адзнаку сваёй гаспадарлівасці, бо ў агульным намалоце зерневых культур, як у той кропельцы расы, выразна адлюстроўваецца праца ўсіх хлебаробаў гаспадаркі і адпаведных спецыялістаў.

Безимени-1

У гутарцы з аўтарам гэтага матэрыяла старшыня СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр Лапацентаў сказаў, што кожны ўборачны сезон (а ён кіруе гаспадаркай вось ужо 38 год) унікальны сам па сабе і рэдка калі паддаецца аналогіі. Тут нібыта сама прырода штогод экзаменуе селяніна, выпрабоўваючы яго на кемлівасць, гаспадарчы гарт, здольнасць працаваць у камандзе.

У апошні тыдзень маршрут рэдакцыйнай “Лады” пракладваўся фактычна ў адным кірунку: горад Бялынічы – аграгарадок Вішоў (а далей – на збожжавыя палеткі сельгаспрадпрыемства). Менавіта там, у СВК “Калгас “Радзіма”, працуюць героі нашых рэпартажаў са жніва бягучага года: першыя ў раёне “тысячнікі” і “дзвюхтысячнікі”.

Камбайнеры-“дзвюхтысячнікі”:

Мікалай ДАРЭЧКІН (Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі), Валянцін ЯКУШАЎ; Юрый ЗАЙЦАЎ, Віктар ВАСІЛЬЕЎ.

Камбайнеры-“тысячнікі”:

Яўген ШАЛКОЎСКІ, Аляксандр ДЗ’ЯЧЭНКА; Аляксандр КУРАНЦОЎ, Сяргей ПАЛУЯНОВІЧ; Віктар і Арцём ДЗЯМІДАВЫ (сямейны экіпаж); Іван АЎТУШЭНКА і Мікалай ЛЯНЕЎСКІ; Аляксандр МІТКЕВІЧ, Уладзімір СТАРАВОЙТАЎ; Ігар ШЧОЛУХАЎ, Васіль ЛЯНЬКОЎ; Артур ЛЯНЕЎСКІ, Аляксандр ДАРЭЧКІН.

Вадзіцелі-“тысячнікі”:

Сяргей РАШЧУКОЎ і Канстанцін ПАРАШКОЎ (вадзіцелі ААТ “ПМК № 82 “Вадбуд”, якія дапамагаюць хлебаробам СВК “Калгас “Радзіма”), Міхаіл КАНЦАВЫ.

Па ўмовах спаборніцтва, на ўборцы вырашчанага ў бягучым годзе ўраджаю хлеба праўленне СВК “Калгас “Радзіма” матэрыяльна і маральна заахвочвае і тых перавозчыкаў збожжа (штодзённа ў поле выпраўляецца на адвозку збожжа ад 12 камбайнаў да 25 адзінак тэхнікі), якія перавезлі па 750 тон яго. У спіс пераможцаў спаборніцтва патрапілі Міхаіл КАЖАМЯКІН, Ілья ДАРЭЧКІН.

P.S.

Калі некаму думаецца, што жніво з’яўляецца клопатам толькі гаспадарак, іх хлебаробаў, то гэта зусім не так. Цягам апошняга тыдня ў рэдакцыю патэлефанавала больш за 40 чалавек. Яны цікавіліся ўраджайнасцю збожжавых культур на палетках СВК “Калгас “Радзіма”.

Адказваем: па словах Аляксандра Лапацентава, на момант падпісання ў друк гэтага нумара газеты “Зара над Друццю” сярэдняя ўраджайнасць збожжавых складала больш за 40 цэнтнераў з гектара.

ад 020

ад 032

ад 051

ад 069

ад 081

ад 083

ад 092

ад 104

ад 111

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *