Экскурсія ў 72-і гвардзейскі аб’яднаны вучэбны цэнтр падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў
У пачатку жніўня ваенным камісарыятам для выхаванцаў ваенна-патрыятычнага лагера “Патрыёт” была арганізавана азнаямляльная паездка ў 72-і гвардзейскі аб’яднаны вучэбны цэнтр падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў.
Хлопцы ў першы раз наведвалі вайсковую часць, таму паездка для іх была займальнай і цікавай. У ходзе экскурсіі падлеткі маглі назіраць, як абаронцы Айчыны выконваюць свой воінскі абавязак, пазнаёміліся з бытам ваеннаслужачых, стралковай зброяй, апрабавалі вучэбныя трэнажоры ваеннай і спецыяльнай тэхнікі.
У паездцы рабят суправаджалі афіцэр ваеннага камісарыята Максім ЗАЙЦАЎ і начальнік ваенна-патрыятычнага лагера “Патрыёт” Вольга АЎСЯНІКАВА.
Такія экскурсіі, несумненна, прыносяць свае станоўчыя вынікі. Хлопцы пераадолелі свой унутраны страх перад службай у арміі, а некаторыя нават выказалі жаданне звязаць свой далейшы лёс з беларускім войскам.
— Мне вельмі спадабалася экскурсія, было цікава і пазнавальна, цяпер хачу стаць ваенным, — сказаў Арцём КОТАЎ.
На наступны дзень выхаванцы лагера “Патрыёт” наведалі РАУС. Для іх правёў экскурсію першы намеснік начальніка РАУС Аляксандр ДРАЗДОЎ. Хлопцы таксама атрымалі магчымасць пастраляць з пнеўматычнай зброі. Напрыканцы для іх быў паказаны прафілактычны фільм.
Дзмітрый ЦІХАНАЎ.
Фота з архіва
МЦ “Ветразь”.