Пажар у Васільках

Увечары 15 жніўня ў РАНС паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме ў вёсцы Васількі Галоўчынскага сельсавета.

Праз лічаныя хвіліны ратавальнікі прыбылі на месца выкліку. Дом гарэў адкрытым полымем, яго ўладальнік знаходзіўся на вуліцы і, як патлумачыў супрацоўнікам МНС, унутры нікога не было. Полымя ўдалося хутка патушыць. Дом, дарэчы, быў абсталяваны АПІ. У выніку пажару ніхто не пацярпеў, але дах жылога памяшкання знішчаны поўнасцю. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Кацярына ЛЮБІВАЯ,

інспектар ГПіУГ РАНС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *