Садзейнічанне занятасці насельніцтва

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны матэрыялы аўдыту эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўных сродкаў у сферы занятасці насельніцтва Магілёўскай вобласці.

У рэгіёне прымаюцца меры па рэалізацыі Дзяржпраграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады.

Разам з тым, нягледзячы на работу, якая праводзіцца мясцовымі органамі ўлады па працаўладкаванні грамадзян на зноў створаныя рабочыя месцы на новых вытворчасцях і прадпрыемствах, сітуацыя на рынку працы вобласці застаецца напружанай.  

Асобныя арганізацыі працягваюць дапускаць скажэнні статыстычнай справаздачнасці аб стварэнні новых працоўных месцаў.

Па матэрыялах кантролю Камітэта з названай справаздачнасці за мінулы перыяд 2018 года выключаны недакладныя дадзеныя аб працаўладкаванні 10 чалавек.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні Камітэта

дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *