Туга па Айчыне

Сэрца стала моцна біцца:

Хочацца да болю і слёз

На Радзіме зноў мне

апынуцца –

У той вёсачцы ў зелені

бяроз.

 

Дзе сябры, суседзі,

аднагодкі

І дзе цёпла ў буру і мароз,

Дзе ліецца яблык пах

салодкі,

Праплывае сена важкі воз.

 

Каля школы –

ліпы-веліканы…

За сталом радня сядзіць…

 

Родны край!..

 

 …Лепш цябе няма,

перакананы,

І прашу мяне так строга

не судзіць!

Васіль ЦЫРКУНОЎ.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *