З 80-гадовым юбілеем у РАУС павіншавалі найстарэйшага ветэрана райаддзела Уладзіміра СВІРЭЙКУ

З 80-гадовым юбілеем у РАУС павіншавалі найстарэйшага ветэрана райаддзела Уладзіміра СВІРЭЙКУ.

IMG_20180813_180049_HDR

Нарадзіўся Уладзімір Барысавіч 13 жніўня 1938 года.

Службу ў органах унутраных спраў пачаў у 1963 годзе на пасадзе міліцыянера. У 1964 годзе ён стаў участковым інспектарам і абслугоўваў тэрыторыю Бялыніч і Ланькаўскага сельсавета. У 1970 годзе быў прызначаны на пасаду аператыўнага дзяжурнага і праслужыў амаль 20 гадоў, пасля чаго ў 1989 годзе ў званні капітана міліцыі пайшоў на заслужаны адпачынак.

Уладзімір Барысавіч выязджаў на месцы здарэнняў, разбіраўся з сямейнымі дэбашырамі, затрымліваў злачынцаў. Адным з яркіх прыкладаў яго службы з’яўляецца затрыманне злачынцы, які ў 1973 годзе нанёс смяротнае раненне міліцыянеру РАУС Віктару Целешаву.

За час службы Уладзімір Свірэйка ўзнагароджаны знакам “Выдатнік міліцыі”, нагруднымі знакамі “90 гадоў Бялыніцкай міліцыі”, “Ветэран органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь”, медалямі “Ветэран працы” дзвюх ступеняў, “100 год мiлiцыi Беларусi”, “50 гадоў Савецкай міліцыі”, “За бездакорную службу” трох ступеняў, нагрудным юбілейным знакам “95 гадоў Магілёўскай міліцыі”.

Ветэрана павіншавалі і ўручылі падарункі старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі ОУС Аляксандр ЮШКЕВІЧ, а таксама ветэраны РАУС, якім давялося служыць разам з Уладзімірам Барысавічам.

   Дзмітрый ІГНАТОВІЧ,

выконваючы абавязкі намесніка начальніка РАУС па ІПіКЗ.

            Фота з архіва РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *