Абавязкова ўключыце святло!
З 25 жніўня па 5 верасня вадзіцелі падчас руху павінны ўключаць днём бліжняе святло фар.
Штогадовае комплекснае мерапрыемства “Увага – дзеці” праводзіцца напачатку навучальнага года і накіравана на папярэджанне дарожных здарэнняў з удзелам непаўналетніх.
З пачатку года ў Магілёўскай вобласці ўжо зарэгістраваны 30 такіх ДТЗ. Адзін падлетак загінуў, 33 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
Падчас правядзення мерапрыемства вадзіцелям неабходна рухацца па дарогах з уключаным бліжнім святлом. За невыкананне гэтага патрабавання ПДР прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 2-х бв.
Максім КУНДАЛЕЎ,
начальнік АДАІ РАУС.