Падарылі канцылярскія прыналежнасці дзецям

У рамках рэспубліканскай акцыі “Фонд міру збірае дзяцей у школу” прадстаўнікі РА ГА “Беларускі фонд міру” падарылі канцылярскія прыналежнасці дзецям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, і мнагадзетным сем’ям, дзе выхоўваюцца дзеці-школьнікі.

канц

– Удзел у гэтай акцыі стаў для нас традыцыйным, – адзначыла старшыня раённага аддзялення фонду міру Таццяна МЯКШЫНА. – Сёлета мы аказалі дапамогу да новага навучальнага года 10 сем’ям.

У бялынічанкі Святланы СІДАРОВІЧ сядуць за парты сямёра дзяцей, таму такая падтрымка з боку грамадскага аб’яднання для яе сям’і вельмі дарэчы.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *