На варце дзіцячай бяспекі

Рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя МНС “У цэнтры ўвагі – дзеці!”, якая прымеркавана да Дня ведаў, стартавала на мінулым тыдні і на Бялыніччыне.

детирочс2

Першы этап акцыі прайшоў у магазіне райспажыўтаварыства “Тавары для дзяцей”. Галоўная яе мэта – прыцягненне ўвагі грамадства, у першую чаргу бацькоў, да праблемы дзіцячага траўматызму і гібелі з-за пажараў. Інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС Кацярына ЛЮБІВАЯ праводзіла тлумачальныя гутаркі з бацькамі, якія завіталі ў магазін, а таксама ўручала іх дзеткам размалёўкі, каляровыя кніжачкі і закладкі з правіламі бяспечных паводзінаў.

– Звяртаю ўвагу людзей на тое, што дзецям трэба нагадваць аб правілах бяспекі кожны дзень, – падкрэсліла Кацярына Любівая. – Іх нельга пакідаць без нагляду, трэба заўсёды ведаць, дзе дзіця знаходзіцца, як гуляе і бавіць вольны час, каб пры траўманебяспечнай сітуацыі паспець дапамагчы.

Падчас правядзення акцыі можна было сфатаграфавацца з сапраўднай баявой формай ратавальніка, якая выклікала непадробны інтарэс у маленькіх бялынічан. Яны з радасцю прымалі ў падарунак кнігі і буклеты МНС, па якіх абяцалі вучыцца правілам бяспечных паводзінаў.

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *