На сваім месцы
Не месца ўпрыгожвае чалавека. А зусім наадварот.
Гэтыя словы варта выказаць і на адрас прадаўца магазіна райста, што знаходзіцца ў вёсцы Пральня, Ніны МАРОЗАВАЙ. Вось ужо каля чатырох дзясяткаў гадоў яна выходзіць на працу, каб аднавяскоўцы мелі магчымасць набыць хлеб, каўбасы, іншыя прадукты харчавання і неабходныя ў гаспадарцы тавары, а таксама і абмяняцца навінамі, бо магазін у маланаселенай вёсцы – гэта яшчэ і месца сустрэч.
Міхась КАРПЕЧАНКА.