Аказаліся негатовымі

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праведзены маніторынг гатоўнасці сельгасарганізацый да ўборкі ўраджаю.

Неналежная падрыхтоўка збожжаўборачнай тэхнікі, адставанне ад графікаў яе рамонту былі ўстаноўлены ў 14 з 19 правераных арганізацый.

У 4 гаспадарках Быхаўскага раёна да ўборкі ўраджаю не былі гатовыя ад 1 да 3 камбайнаў. Пры гэтым, адна з іх праінфармавала райсельгасхарч пра гатоўнасць усіх камбайнаў, якія ёсць у наяўнасці.

Недастатковыя тэмпы падрыхтоўкі збожжаўборачнай тэхнікі выяўлены ў гаспадарках Бабруйскага, Глускага, Дрыбінскага, Крычаўскага і іншых раёнаў.

Забяспечанасць гаспадарак дызпалівам на 27 ліпеня складала менш за 4 % ад патрэбы, бензінам – менш за 6 %. Пры гэтым у асобных сельгасарганізацыях паліва мелася толькі на адзін дзень працы. У іх ліку: ААТ “ПМК – 85 Вадбуд”, ААТ “Абідавічы” і філіял “Макранскі” ААТ “Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод” Быхаўскага, КСУП “Белая Дуброва” Касцюковіцкага раёнаў і іншыя.

Асобныя сельгасвытворцы не забяспечылі своечасовую падрыхтоўку зернесушыльнай гаспадаркі да прыёмкі ўраджаю.

У Бабруйскім ААТ “Аграмашсэрвіс” зернесушыльны комплекс быў падрыхтаваны да працы толькі 30 ліпеня, у той час як на тэрыторыі зернетока ўжо захоўваўся значны аб’ём ураджаю з павышанай вільготнасцю. У гэтай жа гаспадарцы з-за неналежнай наладкі збожжаўборачнай тэхнікі, засмечанасці пустазеллем пасеваў адбыліся звышнарматыўныя страты азімага жыта.

Юрый ФРАЛОЎ,

першы намеснік старшыні Камітэта

дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *