На мінулым тыдні на дарогах нашага раёна адбылося некалькі ДТЗ

На мінулым тыдні на дарогах нашага раёна адбылося некалькі ДТЗ.

Раніцой 20 жніўня на 142 км аўтадарогі Мінск-Магілёў жыхар Ліды падчас кіравання аўтамабілем МАЗ няправільна выбраў хуткасць руху, не ўлічыў асаблівасцей свайго транспартнага сродку і ў выніку перакуліўся. Экіпаж АДАІ РАУС аказаў дапамогу віноўніку ДТЗ, пашкоджаны грузавік дастаўлены ў бяспечнае месца, рух на аўтадарозе адноўлены за кароткі час.

21 жніўня а восьмай гадзіне вечара на аўтадарозе Быхаў-Бялынічы экіпажам АДАІ РАУС быў спынены матацыкл ІЖ. У кіроўцы яго праваахоўнікі выявілі прыкметы алкагольнага ап’янення.

Падчас разбіральніцтва высветлілася, што мужчына не мае правоў на кіраванне матацыклам. Гора-вадзіцель ад кіравання быў адхілены, а яго транспартны сродак дастаўлены на стаянку ў Бялынічы. У адносінах да парушальніка міліцыянеры склалі 5 адміністрацыйных пратаколаў.

Максім КУНДАЛЕЎ,

начальнік АДАІ РАУС.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *