Як засцерагчыся ад крадзяжоў?
Лета — пара адпачынкаў. Хтосьці адпраўляецца на дачу, хтосьці аддае перавагу адпачываць на моры, хтосьці едзе ў горы. У гэты час нерухомасць застаецца без нагляду, і гэтым рады скарыстацца кватэрныя злодзеі, якія пачынаюць “працаваць” практычна без выхадных.
Найбольш распаўсюджаны спосаб пранікнення злачынцаў у дамы або гаспадарчыя пабудовы — свабодны доступ. Пры гэтым, людзі пакідаюць свае дамы не зачыненымі на замок не толькі днём, але і ў вячэрні і начны час, што стварае дабратворную глебу для зламыснікаў. Падобнае характэрна не толькі для аддаленых лясных вёсак, але і гарадоў.
Неабходна зачыняць дзверы дома ці кватэры не толькі пры выхадзе з іх, але і калі вы там знаходзіцеся. Тым больш, у вячэрні і начны час. Калі вы пакідаеце сваё жыллё на працяглы час, стаўце ў вядомасць суседзяў. Таксама неабходна неадкладна паведамляць у РАУС аб незнаёмых грамадзянах, якія з’явіліся ў населеным пункце, у тым ліку і цыганскай нацыянальнасці.
Для папярэджання крадзяжоў асабістай маёмасці міліцыя прапануе засцерагчы сябе, памятаючы і выконваючы наступныя правілы:
— не пакідаць ключы ў лёгкадаступных месцах;
— не пакідаць без нагляду веласіпеды і іншыя рэчы ў агульных калідорах жылых дамоў;
— не пускаць у жыллё незнаёмых людзей;
— не купляць рэчы або прадметы ў асоб цыганскай нацыянальнасці;
— не пакідаць адкрытымі балконы і форткі;
— не распавядаць навакольным аб сваім дабрабыце;
— не быць староннімі назіральнікамі, калі бачыце, што робіцца злачынства. Інфармацыя аб падазроных грамадзянах прымаецца па тэлефонах 102, 51-828, 80293304776.
Ігар БАРАНЧУК,
ст. о/у РАУС.