У новы навучальны год – з добрым настроем
Дзень ведаў – асаблівае свята для вучняў і настаўнікаў. Распачынаецца новы навучальны год, аднакласнікі сустракаюцца пасля летняга адпачынку, дзеляцца навінамі і пазітыўным настроем. 1 верасня для іх – пачатак шматлікіх адкрыццяў, шлях да новых перамог.
Урачыстыя лінейкі праходзяць сёння ва ўстановах адукацыі раёна.
Потым пачнуцца працоўныя будні, калі прыкладаць намаганні для засваення новых ведаў прыйдзецца не толькі вучням, але і іх настаўнікам. Дарэчы, сёлета ў раёне пачнуць свой працоўны шлях 14 маладых спецыялістаў, якія па размеркаванні накіраваны ў школы і дзіцячыя садзікі. Задача стаіць перад імі вельмі няпростая: трэба не толькі перадаць свае веды дзецям, але і выхаваць у іх маральныя ідэалы патрыётаў сваёй малой радзімы.
Алена БЫКАВА.
Фота аўтара.