Фарміруецца рэзерв кадраў

Служба аховы толькі на першы погляд падаецца спакойнай і стабільнай. Але гэта толькі знешняя бачнасць.

На самой жа справе будні міліцыянераў аховы трывожныя і нярэдка – небяспечныя. Міліцэйскія машыны з эмблемай савы на борце кругласутачна патрулююць вуліцы нашага горада. І менавіта супрацоўнікі падраздзялення аховы першымі прыходзяць на дапамогу людзям, жыццю і маёмасці якіх пагражаюць злачынныя пасягальніцтвы.

Абарона ўласнасці ад злачынцаў, ахова грамадскага парадку на вуліцах горада, спыненне злачынстваў, – усё гэта кладзецца на плечы супрацоўнікаў падраздзялення аховы.

Як бачыце, служба наша даволі шматгранная і спецыфічная.

Супрацоўнікі Бялыніцкага аддзялення аховы заўсёды сумленна і з гонарам выконваюць пастаўленыя задачы. Абапіраючыся на традыцыі і вопыт, яны дастойна выходзяць з самых складаных сітуацый.

На сённяшні дзень наша аддзяленне аховы – гэта падраздзяленне з сучаснай матэрыяльна-тэхнічнай базай, асабовы склад яго мае магчымасць павышаць прафе-сійнае майстэрства і навыкі.

Бялыніцкае аддзяленне Дэпартамента аховы МУС Беларусі запрашае на субяседванне жыхароў раёна для фарміравання рэзерву кадраў на пасады міліцыянера, міліцыянера-вадзіцеля, міліцыянера-кінолага, электраманцёра ахоўна-пажарнай сігналізацыі.

Аляксандр ДУДКІН,

начальнік аддзялення.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *