Пасадзіш мак, збярэш… слёзы

Барацьба з незаконным абаротам наркотыкаў апошнім часам набывае ўсё большую актуальнасць.

У сувязі з гэтым з 1 чэрвеня па 15 верасня на тэрыторыі нашай краіны праводзіцца спецыяльная праграма “Мак”, мэтай якой з’яўляецца знішчэнне наркатычнай сыравіны расліннага паходжання і спыненне незаконнай дзейнасці грамадзян, што займаюцца вырошчваннем маку і канопляў.

Сёлета, нягледзячы на шырокае інфармаванне насельніцтва праз розныя інфармацыйныя крыніцы, падчас правядзення СП “Мак” выяўлены 9 фактаў вырошчвання наркаўтрымліваючых раслін на тэрыторыі раёна.                9 чалавек прыцягнуты да адказнасці па арт. 16.1 КаАП РБ (штраф да 20 бв). Гаспадары сядзіб, у якіх былі знойдзены забароненыя расліны, тлумачылі праваахоўнікам, што яны выраслі самі па сабе, а знішчыць іх самастойна не паспелі. Але і ў такім выпадку пакарання пазбегнуць не ўдасца.

Зараз мак уступіў у фазу тэхналагічнай спеласці, і пошукі яго прывабліваюць у сельскія населеныя пункты грамадзян, якія займаюцца немедыцынскім ужываннем наркатычных сродкаў. Большасць з іх маюць судзімасці і небяспечныя яшчэ і тым, што, акрамя пошуку нарказмяшчаючых раслін, могуць зрабіць злачынствы іншай накіраванасці: крадзяжы, махлярствы. Ашукаць чалавека для іх не складаная задача.

У выпадку з’яўлення падазроных грамадзян неабходна патэлефанаваць у міліцыю па тэлефонах: 8029-33-04-776, 8029-74-78-965 ці 102.

         Ігар БАРАНЧУК,

         старшы оперупаўнаважаны РАУС.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *