У Бялынічах адбылася штогадовая канферэнцыя працаўнікоў сферы адукацыі

У аўторак у Бялынічах адбылася штогадовая канферэнцыя працаўнікоў сферы адукацыі.

педк5

Галоўная тэма яе – удасканаленне адукацыйнага працэсу праз павышэнне прафесійнага майстэрства педагогаў – была шырока прадстаўлена на выставах перадавога вопыту, аформленых у фае РЦК. Гэтыя беражліва сабраныя распрацоўкі, цікавыя ідэі і задумкі зараз актыўна ўкараняюцца ў адукацыйнай прасторы раёна.

 Аб выніках работы педагогаў Прыдруцкага краю за мінулы год быў паказаны і тэматычны відэафільм.

На ўрачыстае мерапрыемства завіталі ганаровыя госці: старшыня райвыканкама Анатоль ШЧУПЛЯНКОЎ, старшыня райсавета дэпутатаў Андрэй ГАНЧУК, галоўны спецыяліст упраўлення дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магаблвыканкама Людміла БАГНОЎСКАЯ, намеснік старшыні райвыканкама Ірына ФУРСАВА, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Святлана ПАТАПЧЫК, начальнікі РАНС Віталь ВОРАНАЎ і РАУС – Сяргей КРАСНОЎ.

педк9

Са словамі прывітання педагогам выступіў старшыня райвыканкама Анатоль Шчуплянкоў. Ён уручыў Ганаровую грамату райвыканкама настаўніку фізічнай культуры Цяхцінскага ВПК ДС СШ Генадзю Траццякову, падзякі райвыканкама – акампаніятару МЦ “Ветразь” Юрыю Дзеравяшкіну і настаўніцы геаграфіі Галоўчынскай СШ Ганне Хрушчовай.

Асноўныя задачы па павышэнні ўзроўню якасці адукацыі для педагогаў раёна ў сваім справаздачным выступленні агучыла начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Жанна ЗВЯГІНА. Яна засяродзіла ўвагу на адукацыйным узроўні педагагічных работнікаў. З 464 педагогаў, якія працуюць у раёне, 82,6% маюць вышэйшую педагагічную адукацыю. Акрамя таго, у раёне вядзецца актыўная работа па забеспячэнні сферы адукацыі маладымі кадрамі. З гэтай мэтай у СШ № 1 імя М. І. Пашкоўскага арганізаваны профільныя класы. Сёлета былі заключаны 10 дагавораў па мэтавым навучанні з установамі адукацыі педагагічнага профілю (два з іх з навучэнцамі, якія скончылі педклас). Жанна Анатольеўна адзначыла, што ў ходзе падрыхтоўкі да новага навучальнага года выкананы рамонтныя работы на агульную суму больш за 170 тыс. рублёў, набыты новы школьны аўтобус.

педк12

Таксама яна дадала, што наступны навучальны год пройдзе пад знакам Года малой радзімы і Еўрапейскіх гульняў, якія адбудуцца ў Мінску ў 2019 годзе, таму ўсім патрэбна актывізаваць работу па гэтых кірунках.

Лепшых педагогаў раёна на свяце вітала галоўны спецыяліст упраўлення дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магаблвыканкама Людміла Багноўская. Яна ўручыла намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце СШ № 1 імя М.І. ПашкоўскагаТацяне МАНДРЫКАВАЙ нагрудны знак Міністэрства адукацыі “Выдатнік адукацыі”, граматы Міністэрства адукацыі настаўніцы беларускай мовы і літаратуры  СШ № 2 Людміле КАЗЛОЎСКАЙ, педагогу МЦ “Ветразь” Ігару ДУХОВІЧУ, выкладчыку замежных моў СШ № 1 Дзмітрыю ЛЯШУКУ. Таксама Людміла Багноўская ўручыла ганаровыя граматы ўпраўлення па адукацыі Магаблвыканкама настаўніцам СШ № 2 Наталлі БАРЫСАВАЙ і Алене СІЛКІНАЙ.

педк6

Цырымонію ўзнагароджання лепшых педагогаў прадоўжыў старшыня райсавета дэпутатаў Андрэй Ганчук.

За шматгадовую добрасумленную працу Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў  атрымала дырэктар Старасельскага ВПК ДС ПШ Наталля СМОЎЖ. Каштоўныя падарункі ад РГА “Белая Русь” Андрэй Ганчук уручыў настаўніцы Свяцілавіцкага ВПК ДС СШ Ганне СІЛКІНАЙ і дырэктару Цяхцінскага ВПК ДС СШ Аляксандру МАМЧАНКУ.

 

Шэраг настаўнікаў раёна ўзнагароджаны ганаровымі граматамі аддзела па адукацыі райвыканкама, абкама і райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

З лепшымі творчымі нумарамі для ўдзельнікаў канферэнцыі выступалі педагогі і вучні Цяхцінскага ВПК ДС СШ і педагагічнага класа СШ № 1, выхаванцы дзіцячага садзіка № 7 райцэнтра, удзельнікі шматлікіх аб’яднанняў па інтарэсах МЦ “Ветразь” і перасоўнага палатачнага лагера “Брыганціна”.

педк8

Па традыцыі на сцэну ўзняліся маладыя педагогі, якія сёлета ўпершыню атрымалі званне “настаўнік”. Ад імя старэйшых калег іх прывітала дырэктар Кудзінскай БШ Наталля ЧЫКІНДЗІНА, пажадала ім поспехаў у працы, а таксама захоўваць лепшыя традыцыі сваіх папярэднікаў і замацоўваць новыя.

педк14

Падчас сапраўднага феерверку творчасці і маладосці не забылі адзначыць ветэранаў педагагічнай працы. Ім падарылі кветкі, апладысменты і цёплыя словы віншаванняў.

педк6

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота Алены БЫКАВАЙ.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *