Над Вішовам “Дажынкі” звінелі

Апошні дзень лета стаў для працаўнікоў СВК “Калгас “Радзіма” і жыхароў            аграгарадка Вішоў асаблівым, бо на сцэне летняга амфітэатра адбылося свята-ўшанаванне хлебаробаў гаспадаркі “Дажынкі”.

Сёлета агульны хлебны каравай СВК “Калгас “Радзіма” заважыў больш за 15 тысяч тон. Зерне зжата, высушана і перавезена на склады. Прыбрана з палёў і засціртавана салома. І зроблена ўсё гэта рукамі тых хлебаробаў, чые прозвішчы не сыходзілі з перадавіц раённай газеты напрацягу ўсяго сельскагаспадарчага сезона.

каравай

Галоўная асаблівасць мерапрыемстваў, якія ладзяцца для працаўнікоў сельгаскааператыва, пэўна, у тым, што праходзяць яны ў цёплай сямейнай атмасферы. Гэта заўважаецца лёгка: ад узаемаадносін саміх працаўнікоў, шчырых поціскаў рук і ўсмешак да цёплых слоў падзякі на адрас хлебаробаў старшыні гаспадаркі Аляксандра ЛАПАЦЕНТАВА. Такія адносіны могуць існаваць толькі ў вялікай, дружнай сям’і.

Падчас свайго выступлення перад калектывам Аляксандр Міхайлавіч дадаў, што выбраць лепшых працаўнікоў з кожным годам складаней і складаней, таму сёлета праўленне гаспадаркі прыняло рашэнне адзначыць усіх  удзельнікаў уборачнай.

З заканчэннем жніва прысутных павіншаваў настаяцель праваслаўнай царквы ў гонар апосталаў Пятра і Паўла айцец Павел. А затым працаўнікі Вішоўскага СЦК і ВЧ уручылі Аляксандру Лапацентаву каравай з мукі новага ўраджаю.

Свята прадоўжылася ўшанаваннем хлебаробаў. Першымі на сцэну летняга амфітэатра ўзняліся камбайнеры. Безумоўныя лідары не толькі гаспадаркі, але і раёна – Мікалай ДАРЭЧКІН і Валянцін ЯКУШАЎ намалацілі за ўборачную 2655 тон збожжа. З невялікім адрывам ад іх фінішавалі Юрый ЗАЙЦАЎ і Віктар ВАСІЛЬЕЎ – 2528 тон, Ігар ШЧОЛУХАЎ і Віктар ЛЯНЬКОЎ намалацілі 2167 тон зерня, Аляксандр МІТКЕВІЧ і Уладзімір СТАРАВОЙТАЎ – 2102. Пяць экіпажаў камбайнаў сталі “тысячнікамі”.

Лап и Дар

Лепшым сярод аператараў па дапрацоўцы збожжа стала звяно Дзмітрыя ГЕРЧУКА, якое працавала на зернесушыльнай устаноўцы на комплексе “Усход”.

герчук

Звяно ў складзе Сяргея ПРАКОПЧЫКАВА, Алега МУШКЕТАВА, Васіля ДЗЕВІЧЫНСКАГА і Дзмітрыя ГЕРЧУКА падпрацавала 8139 тон збожжа.

Яны, а таксама калектывы зернесушыльных комплексаў з Карпаўкі, Навасёлак і Вішова атрымалі грашовыя прэміі з рук намесніка старшыні па раслінаводстве Барыса САФОНАВА.

Заслужаныя ўзнагароды намеснік старшыні сельгаскааператыва Міхаіл СКУСАЎ уручыў вадзіцелям і трактарыстам-машыністам, якія былі занятыя на перавозцы зерня. Сярод іх Сяргей ШАЛКОЎСКІ, Міхаіл КАНЦАВЫ, Антон ПІКАС, Міхаіл ВАРФАЛАМЕЕЎ, Міхаіл ІВАНОЎ, Міхаіл ФУРСАЎ і іншыя.

Вод

Галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр ЛЕЙБУЦІН уручыў узнагароды механізатарам, якія былі заняты на нарыхтоўцы саломы.

тракт

На сцэне летняга амфітэатра для аграрыяў выступілі лепшыя салісты і вакальныя калектывы Вішоўскага СЦК і ВЧ. Але самым нечаканым і прыемным сюрпрызам для ўсіх прысутных была прэм’ера музычнай кампазіцыі “Землякі” на словы паэткі Таццяны ШАЎЦОВАЙ, прысвечаная старшыні СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандру Лапацентаву. Яе бліскуча выканаў Віктар ЧАЙКОЎ.

куранцов

лена1

лена2

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *