Жніво скончылася, ідзе сяўба

макарАб ходзе і выніках сёлетняй уборачнай кампаніі ў прэсцэнтрыЗары над Друццюраспавёў начальнік аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Андрэй МАКАРЭВІЧ.

Андрэй Мікалаевіч, раскажыце,як сёлета праходзіла ўборачная кампанія.

– Уборка збожжавых у нашым раёне была завершана яшчэ 23  жніўня. На гэтую дату заставаліся не ўбранымі некаторыя нязначныя тэрыторыі сельскагаспадарчых культур: у ААТ “Новая Друць” трэба было зжаць 10 га проса, а ў ААТ “Бялынічы” – 90 га грэчкі. На сённяшні дзень усе задачы выкананы. Безумоўна, на ўраджайнасць паўплывала засуха, якая панавала на тэрыторыі вобласці ў маі і чэрвені.                З-за такіх умоў надвор’я мы назіраем зніжэнне ўраджайнасці збожжавых і зернебабовых культур прыкладна на 30% у параўнанні з тымі гадамі, калі ападкі выпадалі па норме.

Агульны бялыніцкі хлебны каравай сёлета важыць 29332 тоны. Сярэдняя ўраджайнасць склала 25,2 ц/га. Найбольш высокія паказчыкі ў СВК “Калгас “Радзіма” – 43,3 ц/га. Дарэчы, гэта сельгаспрадпрыемства першым у раёне завяршыла ўборку сваіх зерневых культур.

– Зараз ідзе сяўба азімых культур. Які працэнт ад плана сяўбы ўжо выкананы?

– Азімых культур запланавана пасеяць 12536 га. З іх збожжа зойме 8100 га: 2200 га прыпадае на пшаніцу, 3800 – на трыцікале, неабходна пасеяць 2100 га жыта. Таксама азімыя пойдуць на зялёны корм буйной рагатай жывёле. Для гэтага плануецца засеяць 4436 га з разліку 50 сотак на 1 дойную галаву БРЖ.

На сённяшні дзень азімага рапсу пасеяна 3025 га. СВК “Калгас “Радзіма” яго сяўбу ўжо завяршыў. Будзе вырошчвацца ў наступным годзе і свірэпіца, плошча пад якую склала 608 га.

Азімых збожжавых на зерне па стане на 3 верасня пасеяна 330 га, на зялёны корм – 278 га.

– Як ідуць справы ў галіне нарыхтоўкі кармоў для жывёлы?

– Другім укосам скошаны 6088 га шматгадовых траў, што складае 100% ад даведзенага задання. Усяго гаспадаркам раёна трэба нарыхтаваць 10000 тон сена, 100000 тон сенажу і 165000 тон сіласу. Аграрыі набліжаюцца да дасягнення гэтых паказчыкаў. У гаспадарках ужо нарыхтавана 6501 тона сена, 83404 тоны сенажу і 1050 тон кукурузнага сіласу. Дарэчы, першымі ўборку кукурузы на сілас пачалі ў ААТ “Новая Друць”. Назапашана 7120 тон травяных кармоў у палімернай плёнцы. Такім чынам, на 1 умоўную галаву прыходзіцца каля 11,8 ц травяных кармавых адзінак.

Гутарыла Алена БЫКАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *