Адны працуюць, а другія – хаваюцца ад працы…

У рамках абласнога месячніка па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі, што праходзіць з 20 жніўня па 19 верасня, чысціню на Бялыніччыне наводзяць не толькі на вуліцах, мемарыяльных комплексах, у скверах і іншых абектах сацыяльнабытавога і культурнага прызначэння, але і ў сферы сельскай гаспадаркі.

фер1

Карэспандэнт раёнкі завітала на МТК ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, што ў вёсцы Прыхабы. Нават у абедзенны час там не спыняецца работа па будаўніцтве новага аб’екта фермы – прафілакторыя для нованароджаных цялят. Тут задзейнічаны работнікі арганізацый раёна, якія аказваюць дапамагу па ўзвядзенні значнага і неабходнага аб’екта на комплексе.

– Прафілакторый разлічаны на 72 галавы маладняку буйной рагатай жывёлы, – распавядае заатэхнік МТК “Прыхабы” Вольга ЯЎСЕЕВА. – Там цялятак будуць гадаваць да ўзросту 2 месяцаў, пасля чаго іх перавядуць на дарошчванне на іншыя комплексы і фермы гаспадаркі: цёлачак – на ферму ў Антонаву Буду, бычкоў – у МТК, што ў Свяцілавічах.

фер2

А вось на ферме БРЖ у вёсцы Чырвоны Араты, якая належыць ААТ “Бялынічы”, справы не такія добрыя. Жывёлы тут няма, дзверы будынкаў зачыненыя. І хоць тэрыторыя фермы больш-менш захавана ў парадку, трава абкошана, месцамі засталіся пакінутыя рэчы. Гэта прыклад, які адлюстроўвае сітуацыю: безгаспадарчасць яшчэ не выкаранена канчаткова. Але нам усім неабходна ўсвядоміць, што навядзенне і захаванне парадку як на сваёй прыватнай тэрыторыі, так і на аб’ектах агульнага выкарыстання, – справа, якая датычыцца кожнага. Калі кожны жыхар прыкладзе сілы да таго, каб зрабіць сваю малую радзіму больш прыгожай і ўтульнай, вынік будзе адчувальным. А дзякуй за гэта скажуць і будучыя пакаленні.

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *