Больш за сорак гадоў у гандлёвай сферы працуе Вольга ФІЯЛКОЎСКАЯ

фиалковскаяБольш за сорак гадоў у гандлёвай сферы працуе Вольга ФІЯЛКОЎСКАЯ.

У райста жанчына прыйшла ў 1974 годзе. Першыя два гады працавала ў сельскім магазіне, а затым перавялася ва ўнівермаг. Нягледзячы на тое, што больш за восем гадоў Вольга знаходзіцца на заслужаным адпачынку, яна працягвае займацца любімай справай.

– Гандаль – неад’емная частка майго жыцця, – адзначае прадавец.

За час працы жанчына вывучыла запыты кліентаў і смела можа парэкамендаваць ім, што купіць.

Працуючы ў гандлёвай кропцы, ёй даводзіцца разбірацца ў многіх напрамках дзейнасці: і заяўкі прымаць, і тавар афармляць, і выкладваць яго на стэлажы. А самае галоўнае – ветліва, прафесійна абслужыць пакупнікоў. З гэтай працай Вольга Паўлаўна добра спраўляецца.

–  Мне падабаецца абслугоўваць пакупнікоў, – расказвае Вольга Фіялкоўская. – Усе людзі розныя, спрабую знайсці падыход да кожнага кліента, каб пасля наведвання нашага магазіна ў яго заставалася станоўчае ўражанне і яму хацелася прыходзіць сюды за пакупкамі яшчэ.

Праца Вольгі Паўлаўны не застаецца незаўважанай. Яна неаднаразова была  ўзнагароджана ганаровымі граматамі Белкаапсаюза і грашовымі прэміямі за актыўную і плённую працу ў сістэме спажыўкааперацыі.

Пакупнікі лічаць, што прадавец узорна спраўляецца са сваімі абавязкамі і працуе добрасумленна, таму з задавальненнем прыходзяць у магазін зноў і зноў.

Наталля ФРАНЦУЗАВА,

студэнтка МДУ

імя А. А. Куляшова.

Фота Марыі ШУТ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *