Праверылі УВКП “Быхаўрайводаканал”
Больш за 430 тыс. рублёў будзе вернута ў бюджэт па выніках праверкі Камітэтам дзяржкантролю дзейнасці УВКП “Быхаўрайводаканал”. Як устанавілі кантралёры, субсідыі на гэту суму былі атрыманы прадпрыемствам незаконна.
Акрамя таго, выяўлена неабгрунтаванае завышэнне водаканалам у 2016-2017 гг. тарыфаў для юрыдычных асоб за аказаныя ім паслугі па водазабеспячэнні і водаадвядзенні на агульную суму больш за 115 тыс. рублёў, а таксама парушэнні парадку ўліку падземных і сцёкавых вод, якія скідваюцца.
Па выніках праверкі незаконна атрыманая выручка вернута спажыўцам, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута прадпрыемства і 5 яго службовых асоб на агульную суму больш за 140 тыс. рублёў, 3 працаўнікі пакараны дысцыплінарна.
Аляксей ІГЛІКАЎ,
намеснік старшыні Камітэта
дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.