Пераехала матаблокам
3 верасня няшчасны выпадак адбыўся з жыхаром вёскі Гуры.
Мужчына на матаблоку рухаўся па аўтадарозе Талачын-Круглае-Вішоў. У нейкі момант не справіўся з кіраваннем транспартнага сродку, упаў на праезную частку дарогі і патрапіў пад колы свайго ж матаблока. З рознымі траўмамі пацярпелы шпіталізаваны ў ЦРБ.
Максім КУНДАЛЕЎ,
начальнік АДАІ РАУС.