Славутыя дзеячы

13 верасня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы “Славутыя дзеячы Беларусі”, якая праводзіцца ў рамках міжнароднай акцыі Савета Еўропы “Дні еўрапейскай спадчыны” і Года малой радзімы.

Выставачны праект рэалізаваны Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь сумесна з Беларускім таварыствам дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі і Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Выстава складаецца з партрэтаў выбітных беларускіх дзеячаў з калекцыі графікі Нацыянальнага гістарычнага музея – серыі каляровых літаграфій мастакоў Ліліі і Валянціна ВАРЭЦЫ. Сярод іх – Францыск СКАРЫНА, Еўфрасіння ПОЛАЦКАЯ, Мікола ГУСОЎСКІ, Сымон БУДНЫ, Астафій ВАЛОВІЧ, Канстанцін АСТРОЖСКІ, Леў САПЕГА, Паўлюк БАГРЫМ і іншыя. Выдадзены каталог выставы, у якім размешчаны тэкставыя і фотаматэрыялы.

Тэма захавання памяці аб выдатных суайчынніках з’яўляецца вельмі актуальнай. Беларусь – радзіма многіх вядомых дзяржаўных і ваенных дзеячаў, дыпламатаў, навукоўцаў, дзеячаў культуры, спартсменаў. Удзячнымі нашчадкамі праводзіцца вялікая праца па адраджэнні памяці пра легендарных беларусаў і рэалізуюцца шматлікія праграмы па рэпрэзентацыі іхняй спадчыны, у тым ліку і праз фарміраванне тэматычных музейных калекцый і ўвекавечанне памяці гістарычных асоб сродкамі мастацтва.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *