Выявілі парушэнні
Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці ў ходзе праверкі Быхаўскай цэнтральнай раённай бальніцы выяўлены шэраг парушэнняў і сістэмных недахопаў у сферы арганізацыі харчавання пацыентаў. Гэта невыкананне рацыёнаў, парушэнні тэхналогіі прыгатавання страў, у тым ліку недахоп прадуктаў харчавання і іншыя.
Выяўлены шматлікія выпадкі незаконнага атрымання сродкаў з бюджэту, а таксама парушэнні пры ажыццяўленні дзяржаўных закупак.
Матэрыялы праверкі падрыхтаваны для разгляду на пасяджэнні Камітэта, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 23 чалавекі, дысцыплінарнай – 19, у бюджэт спагнана 50 тыс. рублёў.
Юрый ФРАЛОЎ,
першы намеснік старшыні Камітэта
дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.