Падвялі вынікі

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі работы за першае паўгоддзе бягучага года, вызначаны задачы на бліжэйшую перспектыву.

Асноўныя намаганні Камітэта былі сканцэнтраваныя на арганізацыі прафілактыкі правапарушэнняў, кантролю за эфектыўным выкарыстаннем бюджэтных сродкаў і дзяржмаёмасці, выяўленні рэзерваў павышэння эфектыўнасці дзейнасці галін эканомікі вобласці, выкананні рашэнняў V Усебеларускага народнага сходу, выпрацоўцы прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства.

У першым паўгоддзі бягучага года дзяржаўнымі кантралёрамі праведзена амаль на трэць менш праверак, чым за такі ж леташні перыяд. Пры гэтым атрымалася павялічыць іх выніковасць. У бюджэт спагнана 2, 6 млн рублёў, сэканомлена і папярэджана неабгрунтаваных выплат дзяржаўных сродкаў на суму 7, 3 млн рублёў, кампенсавана сродкаў дзяржарганізацыям у памеры 1, 5 млн руб., даналічана падаткаў – 1,7 млн рублёў.

Па матэрыялах Камітэта вобласці распачаты 39 крымінальных спраў, з іх 22 – па выніках сумеснай работы з УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. Прадпрыемствы і арганізацыі аштрафаваны практычна ў мінімальным памеры (на юрыдычных асоб накладзена адміністрацыйных спагнанняў на суму 414,1 тыс. руб. (5,3 %) пры магчымым максімальным памеры 7, 8 млн руб.). Па выніках кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 306, вызваленыя ад сваіх пасад 10 службовых асоб.

Адным з асноўных напрамкаў дзейнасці Камітэта ў першым паўгоддзі з’яўляўся кантроль за выкананнем даручэнняў кіраўніка дзяржавы, дзяржаўных, рэгіянальных і галіновых праграм. З гэтай мэтай калегіяй Камітэта разгледжаны 33 тэматычныя пытанні, выпрацаваны канкрэтныя прапановы дзяржорганам і суб’ектам гаспадарання.

На пастаяннай аснове ў Камітэце арганізавана правядзенне маніторынгаў і аўдытаў эфектыўнасці найбольш важных сфер сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці (выкарыстанне бюджэтных сродкаў пры садзейнічанні занятасці насельніцтва, дакладнасць звестак аб працаўладкаванні грамадзян, эфектыўнасць выкарыстання зямель, дзяржжылфонду, стан будаўнічай галіны, аграпрамысловага комплексу, працоўнай дысцыпліны і інш.), па выніках якіх адпаведныя прапановы накіроўваліся ў мясцовыя органы ўлады, дзяржорганы і арганізацыі для прыняцця мер. Праводзілася работа па прафілактыцы правапарушэнняў і праз СМІ, у тым ліку аглядныя матэрыялы праверак публікаваліся ў ведамасным часопісе “Дзяржаўны кантроль: аналіз, практыка, каментарыі”.

Важнае месца адводзілася працы са зваротамі грамадзян. Кіраўніцтвам Камітэта праведзены 8 прамых тэлефонных ліній і выязных прыёмаў грамадзян, у тым ліку ў двух раёнах з пракурорам Магілёўскай вобласці. Са сваімі праблемамі асабіста да старшыні Камітэта і яго намеснікаў маглі звярнуцца жыхары Клічаўскага, Касцюковіцкага, Дрыбінскага, Горацкага, Бялыніцкага і Хоцімскага раёнаў, а таксама Беладубраўскага і Сычкоўскага сельскіх Саветаў.

Па выніках кантролю і разгляду зваротаў Камітэтам да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 2 службовыя асобы, дысцыплінарнай – 9, з іх 2 вызвалены ад займаных пасад, праваахоўнымі органамі распачата 1 крымінальная справа.

         Алег САДОЎСКІ,

         старшыня Камітэта дзяржкантролю

            Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *