Адмоўся ад аўтамабіля – пакінь паветра чыстым

22 верасня ў Беларусі пройдзе штогадовая міжнародная акцыя “Дзень без аўтамабіля”. Яе галоўная мэта – прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы шкоднага ўплыву на стан навакольнага асяроддзя і здароўе насельніцтва ад выкарыстання ўласнага аўтатранспарту.

Сёння немагчыма ўявіць сабе свет без аўтамабіляў. Безумоўна, усе мы любім камфорт, а машына дорыць яго нам штодня. Але ў паўсядзённых клопатах мы не задумваемся аб тым, якую шкоду прыносіць аўтамабіль навакольнаму асяроддзю і кожнаму з нас.

Сярод крыніц забруджвання атмасфернага паветра выкіды ад аўтатранспарту займаюць першае месца. У выхлапных газах машын утрымліваецца вялікая колькасць шкодных рэчываў, якія адмоўна ўплываюць на здароўе чалавека і кампаненты навакольнага асяроддзя (раслінны і жывёльны свет, глебу, ваду, будынкі, помнікі архітэктуры). Выкіды парніковых газаў ад аўтамабіляў уносяць негатыўны ўклад у змяненне клімату планеты.

Давайце ж задумаемся і зробім дружалюбны крок да захавання прыроды, пакінуўшы 22 верасня свой аўтамабіль на стаянцы або ў гаражы. Перасядзем у гэты дзень на веласіпед, грамадскі транспарт або пераадолеем шлях да працы (вучобы) пешшу.

ВЫДАТКУЕМ АДЗІН ДЗЕНЬ НА КАРЫСЦЬ ЧЫСТАГА ПАВЕТРА!

Юрый СІМАНАЎ,

начальнік райінспекцыі ПРіАНА.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *