Кукуруза ідзе на сілас

Восеньская пара – важны для сельгаспрадпрыемстваў перыяд, за які трэба паспець не толькі сабраць увесь ураджай, але нарыхтаваць і неабходную колькасць кармоў для буйной рагатай жывёлы. Якаснае малако і яго колькасць – значная крыніца грашовага прыбытку для сельгасарганізацый.

кукур1

Актыўная фаза ўборкі “каралевы палёў” у ААТ “Новая Друць” пачалася некалькі тыдняў таму. Сіласную траншэю на МТК “Ключыкі” пачалі запаўняць з раніцы, і да прыезду карэспандэнта там ужо знаходзілася амаль 300 тон будучага сіласу.

Значнасць сваёй працы адчуваюць усе, хто заняты на ўборцы: і камбайнеры, і вадзіцелі аўтамашын, занятых на адвозцы.

За рулём камбайна, які здрабняе кукурузу, шчыруе Сяргей СТРАЛЬЦОЎ.

– Наперадзе яшчэ шмат работы, – адзначае Сяргей Стральцоў. – Некаторыя палі больш урадлівыя, некаторыя менш, але ўсё роўна прысутнічае рабочы энтузіязм. Акрамя таго, падтрымлівае і адказнасць за агульную справу.

Па словах галоўнага агранома гаспадаркі Надзеі РУМЯНЦАВАЙ, да 18 верасня ўжо ўбрана 641 га з 2200. Усяго ў сельгаставарыстве плануюць нарыхтаваць 53750 тон кукурузнага сіласу.

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *