Працаёмкі працэс

Ён патрабуе часу і задзейнічання спецыяльнай сельскагаспадарчай тэхнікі. На дадзены момант на полі ААТ “Аграсэрвіс” у самым разгары перадапошні этап – прэсаванне трасты, пасля чаго ўраджай “паўночнага шоўку” адправіцца на Шклоўскі льнокамбінат.

богатырев

Па словах галоўнага агранома таварыства Анастасіі СТАРАВОЙТАВАЙ, сёлета пад лён было адведзена 120 га. Вырошчвалі два гатункі: “Васілёк” і “Задор”.

– Лён – культура, якая патрабуе да сябе асаблівай увагі, – адзначыла Анастасія Ігараўна. – Толькі строгае захаванне тэхналогіі сяўбы і вырошчвання прыносіць добры ўраджай. Сёлета мы ўнеслі ў глебу неабходную колькасць мінеральных угнаенняў, мікраэлементаў, праводзілі апрацоўку ад пустазелля.

На полі каля вёскі Фойна на прэс-падборшчыку льносыравіны ПРЛ-150 працаваў механізатар Сяргей БАГАТЫРОЎ.

Паводле яго слоў, ва ўборцы ён удзельнічае ўжо не першы год.

– Сёлетні ўраджай льнаводаў не парадаваў. Няўстойлівае надвор’е ўнесла свае карэктывы, – распавядае Сяргей Багатыроў. – Але і крыўдзіцца не трэба, пры такіх умовах надвор’я магло быць і горш.

Як адзначыла Анастасія Старавойтава, ураджайнасць трасты ў гэтым годзе склала 15 ц/га. Па стане на 21 верасня ў гаспадарцы ўбрана 110 га лёну.

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *