На дарогах Бялыніччыны з пачатку верасня адбылося некалькі здарэнняў

На дарогах Бялыніччыны з пачатку верасня адбылося некалькі здарэнняў.

16 верасня магіляўчанка рухалася на аўтамабілі  “Пежо” па вуліцы вёскі Прыхабы. З-за таго, што жанчына выбрала няправільную хуткасць, яе аўтамабіль сутыкнуўся з прыпаркаваным на ўзбочыне дарогі “Фальксвагенам”. Абедзве машыны атрымалі механічныя пашкоджанні.

Раніцай наступнага дня супрацоўнікі АДАІ РАУС падчас дзяжурства ў вёсцы Студзёнкі спынілі аўтамабіль, якім кіраваў нецвярозы жыхар суседняга населенага пункта – Краснае. Ад агляду на выяўленне прыкмет алкагольнага ап’янення кіроўца адмовіўся, але і сесці за руль праваахоўнікі яму не дазволілі.

Кіраванне аўтатранспартам у нецвярозым стане, а таксама і адмова праходзіць агляд на прадмет выяўлення алкагольнага ап’янення, цягнуць накладанне штрафу ад 50 да 100 бв з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам на 3 гады.

Максім КУНДАЛЕЎ,

начальнік АДАІ РАУС.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *