Прыём грамадзян

У цэнтры ўвагі дэпутата ў яго працы з насельніцтвам, несумненна, з’яўляецца чалавек, які звярнуўся са сваёй праблемай.

На мінулым тыдні памочнікі дэпутата Палаты прадстаўнікоў па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90 Дзмітрыя ГОБАРАВА Аляксандр ВАРОНІН і Таісія ТРЫПУЦІНА правялі прыём жыхароў Машчаніцкага сельсавета па асабістых пытаннях, падчас якога працавала і прамая тэлефонная лінія.

Тэматыка зваротаў насельніцтва ў асноўным тычылася стану шасейнай дарогі ў кірунку да вёскі Заазер’е і вуліц гэтага паселішча. Заяўнікі, напрыклад, звярталі ўвагу на нездавальняючы стан дарогі па кірунку Бялынічы – Заазер’е, на шматлікія ямкі і выбоіны на асфальтавым палатне, асабліва пачынаючы ад вёскі Майск. Яны адзначалі, што ў асенне-зімовы перыяд абмяжоўваецца і праезд па заазерскіх вуліцах. Да таго ж, на іхнюю думку, існуе неабходнасць і ў арганізацыі дадатковага асвятлення паселішча ў цёмны час сутак.

На некаторыя свае пытанні грамадзяне, якія звярнуліся на прыём, у ходзе яго атрымалі кампетэнтныя тлумачэнні. А вырашэнне тых праблем, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і разгляду, узяты на дэпутацкі кантроль.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *