Ведайце, як паводзіць сябе ў лесе

З надыходам спрыяльнага надвор’я павялічылася колькасць аматараў адправіцца за дарамі лесу. На жаль, людзі, якія ідуць у лес, па-ранейшаму грэбуюць мерамі бяспекі, што прыводзіць да непапраўных наступстваў.

Адпраўляючыся ў лес, абавязкова паведамляйце аб гэтым сваім родным ці суседзям. Па магчымасці, бярыце з сабой спадарожніка. Апранайцеся ў яркую вопратку. Абавязкова бярыце з сабой пітную ваду, мінімальны запас прадуктаў, тэлефон, запалкі, нож. Заўсёды трымайце пры сабе кавалак яркай матэрыі альбо поліэтыленавы пакет, каб у выпадку, калі заблукалі, маглі пакідаць за сабой сляды. Сустракаючыся з іншымі грыбнікамі і ягаднікамі, пытайцеся ў іх, адкуль яны, як доўга знаходзяцца ў лесе і ці неабходна ім якая-небудзь дапамога.

Калі вы ўсё ж заблукалі, не панікуйце. Вызначце адзін напрамак, у якім збіраецеся ісці. Для гэтага арыентуйцеся па сонцы альбо, пры яго адсутнасці, па моху на дрэвах: ён заўсёды расце з паўночнага боку. Рухаючыся па лесе, пакідайце за сабой сляды: прывязвайце кавалачкі матэрыі да галін дрэў, абломвайце галіны і г. д. Прыслухоўвайцеся, магчыма, недалёка праходзіць чыгунка альбо аўтадарога. Ноччу развядзіце вогнішча, паспрабуйце знайсці сховішча на дрэве.

Калі вашы сваякі не вярнуліся з лесу больш за 5-6 гадзін, неадкладна паведамце пра гэта ў РАУС або МНС па тэлефонах 102 і 101, адпаведна.

Аляксандр ГАРБУЗАЎ,

выконваючы абавязкі начальніка АКВ РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *