Вырашылі пытанні

Старшыня Камітэта  дзяржкантролю Магілёўскай вобласці Алег САДОЎСКІ правёў прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян у Кіраўскім раёне.

Звароты старшынёй кантрольнага ведамства вобласці з галіновымі службамі выканкама былі разгледжаны, па кожным з іх зроблены адпаведныя даручэнні. Да прыкладу, пытанне шматдзетнай маці з в. Добрыца пра нявыплату ў тэрмін дапамогі на ўтрыманне дзяцей было вырашана ў дзень звароту.

Па выніках праведзеных прамой тэлефоннай лініі і прыёму грамадзян Алег Садоўскі адзначыў, што там, дзе праца раённай улады і адказных служб накіравана на аператыўнае вырашэнне пытанняў, невырашальных сітуацый і сур’ёзных недахопаў не назіраецца.

Пасля правядзення прамой тэлефоннай лініі і прыёму грамадзян старшыня Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці Алег Садоўскі наведаў ЗТАА “Кіраўскі харчовы камбінат”, дзе пазнаёміўся з дзейнасцю прадпрыемства па выпуску прадукцыі.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *