Завяршыўся месячнік па навядзенні парадку на зямлі

Завяршыўся месячнік па навядзенні парадку на зямлі. Кожная арганізацыя, установа, прадпрыемства розных сфер дзейнасці раёна ўнеслі свой уклад у гэту агульную карысную справу.

Днямі журналіст райгазеты завітала ў  гандлёвыя кропкі райста ў аграгарадках Цяхцін і Вялікая Машчаніца і пабачыла, што зрабілі працаўнікі вакол аб’ектаў іх адказнасці.

На пляцоўцы каля магазіна райста ў Цяхціне наводзілі парадак яго загадчык Алена САЛАЎЁВА і прыбіральшчыца Тамара ГРЫШКОВА. Яны праполвалі клумбы, падмяталі апалае лісце, выдалялі траву паміж тратуарнымі пліткамі.

техтин

– На ўборку выходзім кожны дзень, – падкрэсліла Алена Уладзіміраўна. – Праца знаходзіцца заўсёды. Асабліва цяпер, калі з дрэў пачынае ападаць лісце. Каб быў парадак, прыбіраць трэба пастаянна.

Жанчыны расказалі, што за час месячніка на тэрыторыі магазіна, дый унутры яго, было зроблена шмат, і працу іх не заўважыць немагчыма. З дапамогай будаўнічай брыгады райста на ўваходзе адрамантавалі прыступкі ганка, падфарбавалі фасад будынка. У бліжэйшы час, па словах загадчыка, яны пафарбуюць сцены ўнутры магазіна.

– Нам яшчэ дровы нядаўна прывезлі. Цяпер іх трэба парэзаць і скласці, каб на тэрыторыі не было нічога лішняга. Ахайны будынак, чыстая тэрыторыя прыцягваюць увагу пакупнікоў, – адзначыла Алена Салаўёва.

Нямала працы зрабілі за гэты час і супрацоўнікі магазіна райста ў Вялікай Машчаніцы. Па словах прадаўца Вольгі РАЎКОВАЙ, яны строга сочаць за тым, каб і знешне, і ўнутры іх гандлёвы аб’ект выглядаў добра.

Безимени-1

– Раз на тыдзень праводзім генеральную ўборку магазіна, складскіх памяшканняў і прылеглай тэрыторыі, – распавядае прадавец. – Сёлета нам дапамагла будаўнічая брыгада райста. Усе разам мы адрамантавалі ганак, прыбралі дровы.

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *