Паўтарылі правілы бяспекі

Як дзейнічаць у задымленым памяшканні, чым можна дапамагчы пацярпеламу, чаму нельга гуляць з агнём? На гэтыя і іншыя пытанні інспектара ГПіУГ РАНС Кацярыны ЛЮБІВАЙ адказалі вучні і выхаванцы некаторых дзіцячых садоў і школ раёна.

Безимени-1

У рамках другога этапа рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “У цэнтры ўвагі – дзеці”, якая прымеркавана да пачатку новага навучальнага года, супрацоўнікі РАНС наведваюць установы адукацыі, каб яшчэ раз нагадаць дзецям пра самае галоўнае, – іх бяспеку.
Днямі яны завіталі ў дзіцячы сад № 13, Галоўчынскую СШ і Кудзінскую БШ.

геометр

З выхаванцамі дзіцячага сада Кацярына Любівая правяла прафілактычную размову, паўтарыла алгарытм дзеянняў пры пажары, задавала ім пытанні, як паступіць, каб у выпадку бяды дзеці не разгубіліся і ведалі свае дзеянні падчас надзвычайнай сітуацыі. Напрыканцы гутаркі дзеці атрымалі лістоўкі з асноўнымі правіламі пажарнай бяспекі, а таксама размалёўкі ад МНС.
Надалі ўвагу ратавальнікі і работнікам установы. З імі інспектар РАНС на практыцы адпрацавала правілы выкарыстання пярвічных сродкаў пажаратушэння. Усе яны паспяхова патушылі ўмоўны пажар.

У пятых класах, дзе сёлета пачалі выкладаць “Асновы бяспекі жыццядзейнасці”, інспектар РАНС правяла прафілактычныя гутаркі, падчас якіх кожнаму вучню ўручыла закладкі ў падручнікі, на якіх паказаны алгарытм дзеянняў у выпадку пажару, а таксама буклет “Геаметрыя бяспекі”.

Таксама ў кожнай установе быў адпрацаваны з вучнямі і педагогамі парадак эвакуацыі ў выпадку пажару, а затым правераны практычныя навыкі іх на ўменне карыстацца пярвічнымі сродкамі пажаратушэння.
Марыя ШУТ.
Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *