Уборка праведзена на высокім узроўні

Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці ажыццяўляў кантроль за ўборкай ураджаю сельскагаспадарчых культур.

Яго вынікі паказалі, што нягледзячы на  неспрыяльнае надвор’е ўборка ўраджаю праведзена на высокім арганізацыйным узроўні. Аграрыі вобласці намалацілі больш за 750 тыс. тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 26,2 ц/га.

Разам з тым, Камітэтам у перыяд уборачнай кампаніі былі выяўлены хібы і недахопы, якія негатыўна адбіваліся на тэмпах правядзення ўборачных работ.

Пасля ўмяшання кантралёраў былі актывізаваны рамонт збожжаўборачных камбайнаў у асобных сельгасарганізацыях Бялыніцкага, Быхаўскага, Дрыбінскага, Клімавіцкага, Асіповіцкага, Круглянскага раёнаў, падрыхтоўка зернесушыльнай гаспадаркі і складскіх памяшканняў для захоўвання і першаснай апрацоўкі збожжа ў шэрагу гаспадарак Бабруйскага, Глускага, Асіповіцкага, Клімавіцкага, Круглянскага і Касцюковіцкага раёнаў.

У перыяд уборачнай кампаніі Камітэтам спыняліся звышнарматыўныя страты збожжа пры яго ўборцы, неналежнае захаванне ўбранага ўраджаю, безгаспадарчасць пры перавозцы збожжавых культур і іншыя парушэнні.

Па прапановах Камітэта за дапушчаныя хібы і недахопы пры правядзенні палявых работ да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты больш за 80 службовых асоб сельскагаспадарчых арганізацый.

                     Юрый ФРАЛОЎ,

                     першы намеснік старшыні

                     Камітэта дзяржкантролю

                        Магілёўскай вобласці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *