Завяршыўся абласны месячнік па добраўпарадкаванні роднай зямлі

19 верасня завяршыўся абласны месячнік па добраўпарадкаванні роднай зямлі і навядзенні парадку на ёй. Калектывы арганізацый раёна прынялі ў ім актыўны ўдзел.

Як падтрымліваюць чысціню на МТК “Іскра” ААТ “Аграсэрвіс” карэспандэнту раёнкі распавёў яго загадчык Вячаслаў МІРАНЧУК.

 

Малады спецыяліст прыйшоў працаваць у гаспадарку ў лютым бягучага года на пасаду заатэхніка-селекцыянера пасля заканчэння БДСГА. Зараз выконвае абавязкі загадчыка комплексу і паралельна працуе галоўным заатэхнікам гаспадаркі.

– Сёлета на тэрыторыі комплексу пабудавалі новы прафілакторый для нованароджаных цялят на 74 галавы. Ён функцыянуе з верасня, – распавядае Вячаслаў. – Вельмі ўдзячны калектывам БУКП “Жылкамгас”, ДІСІ, раёна газазабеспячэння і іншым, якія талакой дапамаглі нам у гэтай справе. Зараз новы цялятнік амаль запоўнены. У планах – пабудаваць яшчэ адзін такі прафілакторый.

Прывялі ў парадак таксама домікі для індывідуальнага ўтрымання жывёлы, куды пераводзім цялятак пасля 21 дня знаходжання іх у прафілакторыі. Дарэчы, усяго на комплексе налічваецца больш за 1100 галоў БРЖ, з іх дойныя – 765.

Пастаянна прыбіраем тэрыторыю комплексу і вакол яго, цэхі па вытворчасці малака.

– Стараюся, каб у цэху па вытворчасці малака заўсёды было чыста, – кажа малады жывёлавод Мікалай СТАРАВОЙТАЎ. – Захаванне чысціні ў нас на адным з першых месцаў.

Сапраўды, тэрыторыя комплексу прыбрана і добраўпарадкавана, таму што гэта стала агульнай справай усіх яго работнікаў.

– На комплексе працую лабарантам, – расказвае Вольга МАЦЮШЭЎСКАЯ. – Перыядычна разам з заатэхнікам-селекцыянерам Марынай МАЗАНАВАЙ прыбіраем тэрыторыю. І самім прыемна прыходзіць на працу, калі вакол усё чыста і прыгожа. Але трэба адзначыць, што ў нас стараюцца падтрымліваць чысціню і парадак усе без выключэння.

мтк2

Зараз калектыў жывёлаводаў праводзіць неабходныя работы па падрыхтоўцы памяшканняў да зімова-стойлавага перыяду ўтрымання кароў, цялушак і цялятак.

мтк3

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *