У РЦК адбылася творчая сустрэча з паэтам Вячаславам КАЗАКЕВІЧАМ

У РЦК адбылася творчая сустрэча з вядомым паэтам, нашым земляком Вячаславам КАЗАКЕВІЧАМ.

сустрэча

Вячаслаў Сцяпанавіч – вельмі жаданы, але рэдкі госць у Бялынічах. І не дзіўна, таму што ўжо чвэрць веку жыве ў Японіі. А сюды, на малую радзіму, далятаюць яго творы, поўныя светлага лірычнага суму, тонкага гумару, сумесі японскіх краявідаў і маляўнічых карцін ціхаплыннай Друці, якія засталіся ў памяці паэта з дзяцінства.

Адзін з крытыкаў яго творчасці сказаў: “Стихи Казакевича немного не отсюда – их можно на камнях высекать. Бывают такие валуны одинокие в степи. Вот на них можно.”.

Яно і праўда, кароткія, але трапныя радкі яго вершаў закранаюць глыбокія струны душы, адбіваюцца, нібы на камені.

На вершы аўтара напісана шмат песень, як і на гэты, пра дзьмухаўцы:

В сторонке от посёлка дачного

живёт старуха вместе

с кошкой.

И десять тысяч

одуванчиков

молчат у  низкого окошка.

Стоит изба над самым

озером,

на днях её снесут

бульдозером.

Но знают птицы и зверьё,

что есть защита у неё.

За дом, за кошку

на диванчике,

за бабку, что устала жить,

все десять тысяч

одуванчиков

готовы головы сложить.

Падчас сустрэчы з землякамі Вячаслаў Сцяпанавіч распавёў пра падзеі, якія адбыліся за той час, калі ён апошні раз наведваў радзіму. Гэта, па-першае, выхад кніг вершаў “Из вихря и луны” і прозы “За мной придет Единорог”, своеасаблівага працягу “Охоты на майских жуков”, у якой аўтар успамінае пару бесклапотнага дзяцінства.

Акрамя таго, Вячаслаў Казакевіч стаў часцей сустракацца са сваімі чытачамі. Адна такая сустрэча нядаўна прайшла ў Мінску, а хутка ў Маскве ў тэатры Нацый адбудзецца вечарына, прысвечаная яго творчасці.

Пасля выхаду на пенсію ў Вячаслава Казакевіча з’явілася шмат часу, таму ён стаў пісаць больш прозы. Бо, як прызнаецца, не ўсё, пра што думае, можна змясціць у вершах. І хоць усе яго творы на рускай мове, чытаеш іх, і перад вачамі паўстае ціхая і прыветная Беларусь.

Бялыніцкія прыхільнікі творчасці пісьменніка задавалі яму шмат пытанняў, прасілі прачытаць новыя творы, фатаграфаваліся. А вучаніцы СШ № 2, якую ў свой час скончыў Вячаслаў Казакевіч, разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Людмілай КАЗЛОЎСКАЙ падрыхтавалі для пісьменніка-земляка невялікую літаратурную імпрэзу і прачыталі яго вершы, перакладзеныя на родную мову.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *