Абараніце сваё жыллё і маёмасць

Калі вы клапоціцеся пра бяспеку сваёй маёмасці, можаце скарыстацца ахоўнымі паслугамі, якія прапануе аддзяленне Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. Найбольш папулярныя іх віды, якія карыстаюцца попытам у бялынічан і жыхароў раёна, – устаноўка на аб’ектах карыстання кнопкі трывожнай сігналізацыі або прыняцце іх на пульт цэнтралізаванага назірання з выкарыстаннем сродкаў і сістэм аховы.

Кнопка трывожнай сігналізацыі дазваляе ў экстраным парадку і незаўважна для злачынцаў выклікаць нарад групы затрымання. А пульт цэнтралізаванага назірання – за мінімальныя грашовыя затраты забяспечыць максімальную і аператыўную абарону ўласнасці ў любы час.

Калі юрыдычная асоба або індывідуальны прадпрымальнік мае патрэбу ў ахове сваёй маёмасці або аб’ектаў уласнасці, яму трэба падаць заяўку на пэўны від паслуг. Гэта можна зрабіць у пісьмовай форме, па тэлефонных нумарах: 52-585, 54-236, 52-057, 52-516, а таксама па электронным адрасе mogilev.bel@ohrana. gov.by. У заяўцы неабходна ўказаць назву юрыдычнай асобы, яе месцазнаходжанне, прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка, кантактныя тэлефоны, адрас аб’екта аховы і від ахоўнай паслугі.

Пракансультавацца аб парадку ўстаноўкі ахоўнай сігналізацыі можна па тэлефонах, указаных вышэй, а таксама па нумары 52-964.

Аляксандр ДУДКІН,

начальнік аддзялення Дэпартамента

аховы МУС Рэспублікі Беларусь.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *