Дзень адкрытых дзвярэй

Магілёўскі інстытут МУС з’яўляецца найстарэйшай навучальнай установай сістэмы і рыхтуе супрацоўнікаў органаў унутраных спраў для розных падраздзяленняў.

Ведамасная навучальная ўстанова прадастаўляе ўсім жадаючым выдатную магчымасць пазнаёміцца з інстытутам і вызначыцца з выбарам напрамку навучання на Дні адкрытых дзвярэй. Прэзентацыйнае мерапрыемства адбудзецца ў Магілёўскім інстытуце МУС (г. Магілёў, вул. Крупскай, 67) 5 кастрычніка, пачатак а 15 гадзіне.

Гасцей чакае выступленне кіраўнікоў інстытута, адказнага сакратара прыёмнай камісіі, экскурсія па ВНУ. Для тых, каму неабходна больш падрабязная інфармацыя, будуць праведзены індывідуальныя кансультацыі.

Таксама для гасцей будзе арганізавана выстава спецыяльных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца ў паўсядзённай дзейнасці ДАІ, узбраення і спецсродкаў супрацоўнікаў міліцыі. Кафедра крымінальнага працэсу і крыміналістыкі прадэманструе розныя прылады і прыстасаванні з вобласці крымтэхнікі.

Галоўнай часткай праграмы Дня адкрытых дзвярэй стане канцэртная праграма, падрыхтаваная творчымі калектывамі ведамаснай ВНУ.

Нагадваем, што прыёмная кампанія – 2019 на факультэт міліцыі ў Магілёўскі інстытут МУС пачалася. Да 15 красавіка 2019 года абітурыентам неабходна звярнуцца ў РАУС па месцы жыхарства. Падрабязная інфармацыя размешчана на сайце інстытута www.institutemvd.by. Можна звяртацца і ў афіцыйную групу Магілёўскага інстытута МУС у сацыяльнай сетцы “Вконтакте” – vk.com/mimvd.

Любоў ШУМІЛКА,

афіцыйны прадстаўнік

Магілёўскага інстытута МУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *