Моладзь за бяспеку
На тэрыторыі нашага раёна 24 верасня стартавала рэспубліканская акцыя “Моладзь за бяспеку”. Яна прымеркавана да даты ўтварэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных і накіравана на папулярызацыю прафесіі выратавальніка.
Акцыя пройдзе ў тры этапы і працягнецца да 12 кастрычніка.
З 24 верасня па 2 кастрычніка ратавальнікі разам з актывістамі БМГАРП наведаюць шматдзетныя сем’і, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, адзінокіх пенсіянераў і інвалідаў. Паразмаўляюць з імі, дапамогуць вырашыць бытавыя пытанні, калі такія будуць.
З 3 па 10 кастрычніка ў агульнаадукацыйных установах рабяты бліжэй пазнаёмяць аднагодкаў з грамадскай арганізацыяй, раскажуць пра сваю дзейнасць, а прадстаўнікі РАНС правядуць вучэбныя заняткі.
На заключным этапе, 11-12 кастрычніка, пройдуць масавыя мерапрыемствы, дзе ўдзельнікаў будуць чакаць конкурсы, віктарыны і падарункі за перамогу ў іх.
Летапіс руху юных пажарных вядзецца з 30-х гадоў мінулага стагоддзя. А БМГАРП была заснавана 14 кастрычніка 2001 года.
Арганізацыя створана для грамадзянскага і патрыятычнага выхавання, навучання падрастаючага пакалення бяспецы жыццядзейнасці, папулярызацыі прафесіі ратавальніка-пажарнага, прыцягнення моладзі да аховы навакольнага асяроддзя, раскрыцця творчых здольнасцей маладога пакалення, дабрачыннай дзейнасці.
Кацярына ЛЮБІВАЯ,
інспектар ГПіУГ РАНС.