На мінулым тыдні жыхары і госці Ланькава адзначылі – Дзень аграгарадка

На мінулым тыдні жыхары і госці Ланькава адзначылі цудоўнае свята – Дзень аграгарадка і тым самым адрадзілі на Бялыніччыне традыцыю святкаваць дзень родных населеных пунктаў.

Безимени-1

Надвор’е ў мінулую суботу выдалася яшчэ па-летняму цёплым, а таму нябесная канцылярыя святу зусім не перашкаджала. Хапала тут і песняў, і музыкі, і неспадзяваных сустрэч, і забаў для дзетвары… Таму і настрой у вяскоўцаў быў выдатны, святочны. Стварыць яго дапамаглі ініцыятарам правядзення Дня аграгарадка творчыя калектывы Ланькаўскага СЦКіВЧ, Кудзінскага і Машчаніцкага сельскіх дамоў культуры. Думаецца, што многім      удзельнікам свята запалі ў душу папулярныя народныя песні ў выкананні вакальных ансамбляў “Медуніца”, “Рэчанька”, індывідуальных выканаўцаў. Цяжка было прайсці міма, не звярнуць увагу на багаты выставачны падворак Кудзінскага СДК, арыгінальную выставу вышываных малюнкаў ланькаўскай сям’і Таццяны і Уладзіміра ІСАКОВЫХ.

а ланькав 066

Таццяна Мікалаеўна ў гутарцы з журналістам паведаміла, што вышыўкай у іхняй сям’і займаюцца ўсе: як бацькі, так і трое іхніх дзетак. А любоў да рукадзелля, умельства вышываць крыжыкам ёй перадала маці Ніна ТАРАСАВА. 

Да слова сказаць, на свяце роднага паселішча сям’я Таццяны і Уладзіміра Ісаковых была ўзнагароджана Дыпломам Ланькаўскага сельвыканкама за падтрымку і развіццё мясцовых промыслаў.

Бачылі б вы, з якой апантанасцю ланькаўская дзетвара абступіла выставу баявога рыштунку ратавальнікаў РАНС і пажарную машыну! І хлопчыкаў, і дзяўчынак цікавіла тут усё. Супрацоўнік РАНС Ілья ЦІКУНОЎ правёў сярод падрастаючага пакалення аграгарадка акцыю “Моладзь – за бяспеку”, уручыўшы падлеткам памяткі, размалёўкі, закладкі ў падручнікі з правіламі супрацьпажарнай бяспекі.

У сваім звароце да прысутных старшыня Ланькаўскага сельскага Савета дэпутатаў Дзмітрый КАРПІКАЎ адзначыў, што свята аграгарадка – гэта не толькі добры настрой, але і цудоўная магчымасць, каб сабрацца разам, прыгадаць мінулае, парадавацца поспехам адзін аднаго. А яшчэ і пераканацца, што самы родны куточак на свеце – гэта тая зямля, дзе па-шчасціла нарадзіцца і вырасці.

Ён таксама выказаў шчырыя словы падзякі за ўменне і жаданне працаваць, за вернасць роднай зямлі ўсім жыхарам Ланькава – работнікам ААТ “Аграсэрвіс”, мясцовых устаноў культуры, гандлю, сувязі, аховы здароўя, педагогам, пенсіянерам, якія ўласнай працай праслаўляюць сваю малую ра-дзіму і ўносяць асабісты ўклад у яе далейшае развіццё.

Свята ў Ланькаве ўдалося, яно праходзіла ў атмасферы сардэчнай цеплыні, душэўнасці, радасці. І тыя станоўчыя эмоцыі, думаецца, яшчэ надоўга застануцца ў сэрцах яго ўдзельнікаў.

а ланькав 013

а ланькав 018

а ланькав 039

а ланькав 046

а ланькав 060

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Фота аўтара.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *