Пажар у Рагачы

21 верасня а дзявятай гадзіне вечара ў Цэнтр аператыўнага кіравання РАНС паступіла паведамленне аб пажары жылога дома ў вёсцы Рагач.

Да прыбыцця ратавальнікаў на месца выкліку пажар быў ліквідаваны. Гаспадыня дома знаходзілася на вуліцы.

У выніку здарэння пашкоджаны 8 кв м вонкавага аздаблення хаты. Пацярпелых няма.

Магчымая прычына пажару – падпал. Па факце здарэння праводзіцца праверка.

   Кацярына ЛЮБІВАЯ,

    інспектар ГПіУГ РАНС.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *